Андрэю Клімаву далі два гады турмы за артыкул у Інтэрнэце
Клімава прызналі вінаватым у распаўсюджваньні заклікаў да зьвяржэньня ўлады.
Як паведаміў журналістам прэсавы сакратар гарадзкой пракуратуры Алег Агафонаў, крымінальная справа палітыка Андрэя Клімава ўжо разгледжаная ў Цэнтральным судзе Менску.
Суд пастанавіў пакараць палітыка двума гадамі зьняволеньня — Клімава прызналі вінаватым у распаўсюджваньні заклікаў да зьвяржэньня ўлады. Падставаю для завядзеньня крымінальнай справы стала публікацыя Андрэя Клімава ў інтэрнэце.
Андрэй Клімаў, які выйшаў на волю пры канцы сьнежня пасьля другога зьняволеньня, чарговы раз быў арыштаваны 3 красавіка і зьмешчаны ў Менскі сьледчы ізалятар.
Радыё Свабода
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ