Як паведамляе прэс-служба ведамства, тэрміны збору журавін і брусніц штогод устанаўліваюцца абласнымі выканаўчымі камітэтамі «ў мэтах захавання, рацыянальнага выкарыстання рэсурсаў расліннага свету, недапушчэння спусташэння і дэградацыі ягаднікаў, атрымання спелай і якаснай прадукцыі лесу».

Так, збор брусніц у 2013 годзе ў Брэсцкай і Гомельскай абласцях пачнецца 10 жніўня, у Магілёўскай — 12 жніўня, у Гродзенскай — 15 жніўня, у Віцебскай і Мінскай — 17 жніўня.

Журавіны ў Гомельскай і Брэсцкай абласцях можна пачынаць збіраць 20 жніўня, у Магілёўскай — 25 жніўня, у Віцебскай — 31 жніўня, у Гродзенскай — 10 верасня, у Мінскай — 21 верасня.

Як адзначае міністэрства, у асобных раёнах раённыя выканаўчыя камітэты могуць устанаўліваць больш познія тэрміны пачатку збору дзікарослых ягад.

Мінпрыроды таксама нагадвае, што, згодна з арт. 15.26 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях, парушэнне ўстаноўленых тэрмінаў, прымяненне забароненых сродкаў або метадаў збору або нарыхтоўкі грыбоў, іншых дзікарослых раслін або іх частак або іншнае парушэнне правілаў збору або нарыхтоўкі цягнуць на грамадзяніна папярэджанне або накладанне штрафу ў памеры да 20 базавых велічынь, на індывідуальнага прадпрымальніка — да 100 б.в., на юрыдычную асобу — да 50 б.в.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?