Жыццё бяжыць то бальшаком, то сабачымі сцежкамі
Па Беларусі, Еўропе, Амерыцы, Азіі ці скрозь пальцы.
Я не жыву за мяжой, я жыву па-за межамі,
Cонца вакол кружляю ў арбітальным танцы.

Душу на мапе маркерам не пазначыш, не загадаеш сэрцу,
Як не прымусіш вершніка, што на Пагоні, спыніцца.
Ніхто не ведае, што чакае нашу планету наперадзе,
Але толькі дурань можа ёй пажадаць перапыніць круціцца.

Ці люблю я Зямлю? Іншай, прабачце, не маем планеты.
Не ведаю, ці любіў бы, каб былі дасягальнымі альтэрнатывы.
Аднак мы толькі марыць можам пра касмічныя іншасветы,
Пакуль нас трымае ланцуг, мёртва прыкручаны да арбіты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?