Галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Беларусі па хакеі канадзец Глен Хэнлан прыляціць у Мінск з-за акіяна 10 жніўня і адразу прыступіць да выканання сваіх абавязкаў, паведамілі ў Беларускай федэрацыі хакея (ФХРБ).

З кіраўніцтвам ФХРБ Глен Хэнлан канчаткова зацвердзіць план падрыхтоўкі нацыянальнай каманды да чэмпіянату свету 2014 года ў Мінску. Адно з першачарговых пытанняў, якое яму трэба будзе вырашыць па прыбыцці ў Беларусь — фарміраванне трэнерскага штаба зборнай.

Плануецца, што адным з асістэнтаў Хэнлана стане трэнер мінскага "Дынама" Алег Мікульчык, а з іншымі кандыдатурамі канадзец вызначыцца пазней. Кантракт Глена Хэнлана з ФХРБ уступіў у дзеянне 1 ліпеня і разлічаны на два гады з магчымасцю яго працягу яшчэ на адзін год на тых жа ўмовах пры выкананні абавязацельстваў першых двух гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?