У шэрагу беларускіх ВНУ сёлета назіраецца недабор абітурыентаў на платнае аддзяленне дзённай формы навучання.

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт паведаміў, што сёлета на дзённае платнае аддзяленне прынята 2.125 чалавек, хаця першапачаткова планавалася прыняць 2.513 абітурыентаў. План прыёму на бюджэтнае аддзяленне ў ВНУ сёлета складаў 2.075 чалавек, залічаны — 2.072.

У Беларускім дзяржаўным універсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі план прыёму абітурыентаў на дзённае бюджэтнае аддзяленне выкананы — залічана 1.100 абітурыентаў. На платнае аддзяленне ВНУ планавала прыняць 1.000 чалавек, залічана 907.

План прыёму ў Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт складаў 2.511 чалавек на бюджэт, 1.912 — на платнае аддзяленне. У выніку на бюджэтнае аддзяленне залічана 2.425 абітурыентаў, на платнае — 926.

У Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка планавалася набраць 885 абітурыентаў на бюджэтнае аддзяленне, 1.010 — на платнае. У выніку ў ВНУ залічана 749 чалавек на бюджэтнае аддзяленне, 496 — на платнае.

У Інстытуце кіраўніцкіх кадраў Акадэміі кіравання пры прэзідэнце Беларусі выкананы план па наборы абітурыентаў на дзённае бюджэтнае аддзяленне — 140 чалавек. Таксама ў ВНУ планавалася прыняць 130 платнікаў, залічана — 118.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру