На пераездзе каля станцыі Гарочычы Калінкавіцкага раёна (Гомельская вобласць) цягнік Санкт-Пецярбург — Кішынёў сутыкнуўся з аўталаўкай, у якой знаходзіліся кіроўца-мужчына і жанчына-пасажыр. Абодва загінулі на месцы.

ДТЗ адбылося прыкладна ў 18.23. Чыгуначны пераезд, дзе адбылася аварыя, абсталяваны гукавой і светлавой сігналізацыяй, без шлагбаўма. Кіроўца аўталаўкі праігнараваў гукавы сігнал, выехаў на чыгуначны пераезд, дзе адбылося сутыкненне з цягніком.

Пацярпелых сярод пасажыраў цягніка няма

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?