Як паведаміла прадстаўніца Следчага камітэта па Мінскай вобласці Таццяна Беланог, 7 жніўня ў Барысаве забілі мясцовую жыхарку, 1955 года нараджэння.

Як высветлілі следчыя, жанчыну зарэзаў знаёмы, якога папрасілі дапамагчы з рамонтам кватэры. Ён скраў 9,6 млн рублёў і згвалтаваў 31-гадовую дачку.

У вышук аб’яўлены барысавец, 1980 года нараджэння. Дзеянні падазраванага кваліфікаваныя па п. 6 ч. 2 арт. 139 КК (забойства, здзейсненае з асаблівай жорсткасцю), ч. 2 арт. 166 КК (згвалтаванне, учыненае паўторна), ч. 2 арт. 207 КК (разбой, учынены з пранікненнем у жыллё).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?