Са словаў жонкі зняволенага праваабаронцы Наталлі Пінчук, «гэта першая ў гэтым годзе паўнавартасная перадача вагою ў 30 кілаграмаў. У ёй прадукты харчавання, ежа, якая падабаецца Алесю, і гародніна».

6 траўня 2013 года жонка праваабаронцы наведала папраўчую калонію Бабруйска № 2, дзе Бяляцкі ўтрымліваецца з лютага 2012 года, каб перадаць яму харчовую перадачу. Аднак супрацоўнікі калоніі паведамілі, што ў сакавіку праз накладзеныя спагнанні Алеся Бяляцкага пазбавілі права на атрыманне харчовых перадач яшчэ на паўгода.

З сакавіка па чэрвень 2012 года Алесь Бяляцкі атрымаў тры вымовы, адна з якіх прывяла да страты права наведвання. Пасля трох вымоваў, у чэрвені 2012 года, праваабаронцу назвалі «злосным парушальнікам», што прывяло да пазбаўлення яго права на амністыю 2012 года. У жніўні 2012 года ён атрымаў яшчэ дзве вымовы за нязначныя парушэнні рэжыму. Агулам палітвязень быў пазбаўлены перадачаў амаль на 8 месяцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?