У сталічным раёне Уручча 8 жніўня адкрыўся гіпермаркет «Карона».
Ён знаходзіцца на скрыжаванні МКАД і праспекта Незалежнасці, недалёку ад навучальнага корпуса БНТУ. Адрас — Незалежнасці, 154. На грамадскім транспарце сюды не даедзеш, толькі калі вяртацца з пакетамі ў метро "Барысаўскі тракт".
Магазіны тут традыцыйныя — прадуктовая крама з аддзелам нехарчовых тавараў, «Карона-Тэхна», кафэ «Амстэрдам», рэстаран «Піт-Стоп», прадстаўніцтвы мабільных аператараў…

Крама будзе працаваць ад 9 да 23 гадзін, а «Карона-Тэхна» — ад 9 да 22 гадзін.

Для Уручча гэта першы гіпермаркет.
Ні «Гіпа» на вуліцы Гарадзецкай, ні «Бі-Март» на МКАД, які нядаўна канчаткова закрыўся, пад беларускае азначэнне «гіпермаркета» не траплялі.
  • * *

Сетка гіпермаркетаў «Карона» уключае ў сябе шэсць крам. Тры з іх знаходзяцца ў сталіцы (каля станцыі метро «Фрунзенская», каля Палаца незалежнасці і ва Уруччы), па адной у Бабруйску, Брэсце і Віцебску.

Уласнікі — Павел Тапузідзіс і Віктар Пятровіч.
Доля абароту сеткі ў рознічным гандлі краіны складае каля 2,3%.
Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру