Замі Шрайбер, уладальнік і шэф-повар найстарэйшага ізраільскага рэстарана, які спецыялізуецца на ўсходнееўрапейскай габрэйскай кухні, дасць майстар-класы ў Беларусі, паведамляе пасольства Ізраіля ў нашай краіне.

Ізраільскі шэф-повар упершыню прыме ўдзел у фестывалі «Мотальскія прысмакі-2013». Шрайбер правядзе ў Моталі майстар-клас «Усходнееўрапейскія гарэйскія кулінарныя традыцыі ў сучаснай ізраільскай кухні», пасля чаго прыедзе ў Мінск, каб правесці адмысловы кулінарны майстар-клас для гарэйскай моладзі ў Ізраільскім культурным цэнтры пры пасольстве Ізраіля ў Беларусі.

Вёска Моталь Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці славіцца вельмі багатай і цікавай гісторыяй, у тым ліку і габрэйскай. Тут да жніўня 1941 года пражывала нямала габрэяў, тут знаходзіцца дом, дзе нарадзіўся і правёў сваё дзяцінства першы прэзідэнт Ізраіля Хаім Вейцман, у 2004 годзе ў Моталі аднавілі габрэйскія могілкі ... Цалкам натуральна, што арганізатары і ўдзельнікі фестывалю «Мотальскія прысмакі» цікавяцца традыцыйнай гарэйскай кухні, стравы якой некалі гатавалі ў гэтых краях.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0