У суботу 10 жніўня ноччу паўночна-заходнія раёны, а днём і цэнтральныя будуць знаходзіцца пад уплывам актыўнага атмасфернага фронту, які змяшчаецца з Заходняй Еўропы.
На астатняй частцы краіны захаваецца поле павышанага атмасфернага ціску з вельмі цёплымі паветранымі масамі. Ноччу па паўночным захадзе, днём і ў цэнтральных раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы.
У дзённыя гадзіны пры навальніцах месцамі чакаецца шквалісты вецер, у асобных раёнах моцныя залевы, магчымы град.
Тэмпература паветра ноччу +17 .. +22°, днём ад +21° на захадзе да +34° на паўднёвым усходзе.

11 жніўня Беларусь апынецца пад уплывам атмасфернага фронту, які перамяшчаецца праз тэрыторыю краіны з захаду на ўсход. На большай частцы пройдуць кароткачасовыя дажджы. Месцамі чакаюцца навальніцы, ноччу і раніцай моцныя дажджы, днём пры навальніцах па ўсходзе чакаецца шквалісты вецер, магчымы град. Тэмпература паветра ноччу +15 .. +22°, днём +22 .. +28°, па паўднёвым усходзе да +29 .. +33°.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?