Следчы камітэт праводзіць праверку па факце выбуху неўстаноўленай выбуховай прылады каля прыватнага жылога дома ў Полацку,
паведаміла афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці Іна Гарбачова.

Паводле яе слоў, на месцы працуюць следчыя Полацкага міжраённага аддзела СК РБ па Віцебскай вобласці і спецыялісты абласнога апарату, якія праводзяць агляд месца здарэння з мэтай канфіскацыі і фіксацыі матэрыяльных слядоў.

Неўстаноўленае выбуховае прыстасаваньне выбухнула з вонкавага боку аднапавярховага жылога дома па вул.Буйніцкага ў Полацку. У выніку здарэння ніхто не пацярпеў, у доме 10х12 м пашкоджаныя вонкавая частка сцяны, частка цаглянага фундамента.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?