Увечары 8 жніўня 56-гадовы кіроўца «Аўдзі-80», рухаючыся па вуліцы Барыкіна ў Гомелі, здзейсніў наезд на дваіх пешаходаў - 31-гадовую жанчыну і яе 13-гадовага сына, якія пераходзілі дарогу па нерэгуляваным пешаходным пераходзе.
Хлопчык з пераломам крыжа і жанчына з цяжкай траўмай былі дастаўлены ў бальніцу.