Ілюстрацыйнае фота.

Ілюстрацыйнае фота.

Іванаўскім раённым аддзелам Следчага камітэта 8 жніўня распачата справа на падставе ч. 1 арт. 183 КК (незаконнае пазбаўленне волі) у дачыненні да 28-гадовай жыхаркі Іванаўскага раёна.

Як паведаміла БелаПАН афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Беларусі Юлія Ганчарова, жанчына падазраецца ў тым, што ў адзін з дзён ліпеня гвалтоўна ўтрымлівала на ланцугу сваю 61-гадовую маці ў двары дома па месцы жыхарства. З аднаго боку ланцуг быў замацаваны на шыі пацярпелай, з другога боку — за нерухомую апору.

Паводле слоў дачкі, такім чынам яна хацела паўплываць на маці, таму што тая злоўжывае спіртнымі напоямі.

«З заявай у праваахоўныя органы звярнулася не пацярпелая, а грамадзяне, якіх пенсіянерка папрасіла дапамагчы пазбавіцца ад ланцуга пасля таго, як у яе атрымалася сысці з двара», — расказала Ганчарова.

Паводле слоў афіцыйнага прадстаўніка СК, следствам устанаўліваецца, колькі часу пацярпелая была на ланцугу, прызначаныя экспертызы, агледжана месца здарэння, выняты рэчыўныя доказы, якія далучаны да матэрыялаў крымінальнай справы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?