ЗША прынялі запрашэнне Расеі ўзяць удзел у вучэннях «Захад-2013», заявіў кіраўнік Мінабароны Сяргей Шайгу па выніках расейска-амерыканскіх кансультацый у фармаце «2 +2».

«Мы, сапраўды, запрасілі іх на вучэнні «Захад-2013», — цытуе міністра РІА «Навіны».

Шайгу упэўнены, што амерыканскі бок прыедзе на мерапрыемства. Ён не заўважыў, каб прадстаўнікі ЗША змянілі сваё стаўленне да пытанняў вайсковага супрацоўніцтва.

«Мы правяраем войскі не таму, што збіраемся з кімсьці ваяваць, а толькі для таго, каб праверыць боегатоўнасць нашых Узброеных сілаў», — падкрэсліў пры гэтым кіраўнік Мінабароны, адзначыўшы, што ў будучыні практыка запрашэння замежных дзяржаў на сумесныя вучэнні можа быць пашырана.

Вучэнні «Захад-2013» праводзяцца супольна арміямі Расіі й Беларусі. На іх будзе адпрацоўвацца сцэнар ваенных дзеянняў на тэрыторыі Беларусі, Польшчы, Літвы і Калінінградскага анклава Расіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?