Па звестках Goals.by, першы матч раўндуплэй-оф Лігі Еўропы паміж «Мінскам» і бельгійскім «Стандардам» з Льежа адбудзецца 22 жніўня ў Гродне.
Адпаведная папера паступіла ў Гродзенскі аблвыканкам. У бліжэйшыя дні адбудзецца нарада па ўсіх аспектах арганізацыі паядынку з удзелам прадстаўнікоў органаў улады, адміністрацыі стадыёна, а таксама органаў правапарадку.
Матч у адказ пройдзе 29 жніўня ў Льежы.
"Мінск" у 3-м раўндзе Лігі Еўропы перамог па пенальці шатландскі "Сэнт-Джонстан"
0
0
0
0
0
0