На дадзены момант дакладна вядома, што ў аршанскім РУУСе працягваюць знаходзіцца трое затрыманых – мастак Алесь Пушкін, а таксама маладафронтаўцы Алена Макарэвіч і Аляксей Янушэўскі.

Цягам двух дзён бардаўскага фэсту на Крапівенскім полі было затрымана блізу 70 чалавек. Большасьць зь іх затрымлівалі на подступах да месца збору і накіроўвалі назад у Воршу, аднак людзі ўсё адно вярталіся.

Пасьля бурных учорашніх падзеяў ноч на Крапівенскім полі прайшла досыць спакойна. Было каля 170 чалавек, які палілі тры вогнішчы. Выступ бардаў таксама адбыўся.

Прыкладна ж а 6 раніцы зноў прыехалі міліцыянты, якія пачалі затрымліваць людзей і кідаць іх у аўтазакі. Было затрымана недзе 20 чалавек, якіх адвезьлі ў аршанскае ўпраўленьне міліцыі.

У пастарунку нехта выкінуў з вакна дзяржаўны сьцяг. Міліцыянты кажуць, што па факце абразы дзяржаўных сымбалеў можа быць заведзенае крымінальная справа.

Таксама дакладна вядома, што заўтра павінен адбыцца суд над затрыманым у суботу Дзянісам Садоўскім. Хлопца абвінавацілі ў непадпарадкаваньню міліцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?