Гісторыя сямейнага дэбашыра скончылася завядзеннем у дачыненні да яго крымінальнай справы.
У в. Мікалаеўшчына Стаўбцоўскага раёна работнік мясцовай школы, добра выпіўшы, не саромеючыся ў выразах пачаў скандаліць. Жонка патэлефанавала 102. Работнікі міліцыі паспрабавалі супакоіць скандаліста, але марна. Яго вывелі з хаты, каб адвезці ў пастарунак
Па дарозе затрыманы вырашыў адкупіцца ад праваахоўнікаў. Мужчына даў участковым інспектарам 600 тысяч рублёў. Аднак не ўлічыў, што адказнасць за даванне хабару ў разы больш сур’ёзная, чым за дробнае хуліганства.
У выніку Стаўбцоўскі аддзел Следчага камітэта распачаў крымінальную справу па ч. 1 арт. 431 КК РБ «Даванне хабару».
0
0
0
0
0
0