Гэта здарылася ў падземным пераходзе на станцыі Партызанская ўвечары а сёмай гадзіне. У нас там даволі часта граюць музыкі, але толькі на гітары альбо акардэоне. Але у гэты раз нейкі хлапец граў на скрыпцы. Я ішоў там па сваіх справах, і быў вельмі ўражаны і ўзрадаваны, што можна пачуць чароўныя гукі скрыпкі ў такім месцы. Гукі гэтыя падмешвалі нейкія яскравыя фарбы ў шэры падземны пераход, дзе ішлі з працы сотні аднолькава шэрых людзей. У мяне нават настрой падняўся. Я падышоў да яго і паклаў ў футарал грошы, і заўважыў, што грошай там было шмат. Калі я пайшоў далей, насустрач ішлі два міліцыянты - звычайны патруль. Я ужо амаль выйшаў зь пераходу, і раптам пачуў, што музыка спынілася. Ня ведаю чаму, але ўпэўнены, што менавіта міліцыянты спынілі яго.

Вось што незразумела – чым ён ім перашкодзіў? Наверсе дзясяткі п’яніцаў п'юць піва ды гарэлку, парушаючы закон, але іх ніхто не кранае. Чым хлопец, граючы на скрыпцы, парушыў закон?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?