Украінскія памежнікі выратавалі чацвярых грамадзян Беларусі і шасцярых грамадзян Украіны ў выніку крушэння прагулачнага катара ў Чорным моры.

Катар трапіў у шторм прыкладна за 2 км ад берага ў Белгарад-Днястроўскім раёне Адэскай вобласці. Капітан не змог справіцца з кіраваннем і самастойна рухацца ў бок берага. Дапамога экіпажу аказаў памежны катар тыпу «Калкан», што патруляваў непадалёк.

Выратаваныя былі адпраўлены на бераг, дзе іх агледзелі медработнікі. Неўзабаве катар таксама быў дастаўлены на бераг.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?