Пацярпелы — 22-гадовы хлопец, 46-гадовы падазраваны і яго сужыцелька 10 жніўня выпівалі ў свайго суседа ў пасёлку Кастрычніцкі Баранавіцкага раёна, піша Intex-press.
Калі раптам паміж сужыцелямі ўзнік канфлікт, хлопец заступіўся за жанчыну, ударыўшы яе сужыцеля кулаком у твар.
Раз'юшаны мужчына выскачыў з хаты суседа, пабег да сябе дадому, схапіў нож і, забегшы назад, ударыў хлопца нажом у жывот.
Пацярпелага з пранікальным раненнем брушной поласці даставілі ў бальніцу.
Падазраванага затрымалі — пасля бойкі ён проста вярнуўся да сябе дадому. У той жа дзень на яго завялі крымінальную справу.
0
0
0
0
0
0