Прынц Фрыза з сям'ёй.

Прынц Фрыза з сям'ёй.

Нідэрландскі прынц Фрыза, малодшы брат караля краіны Вілема-Аляксандра, памёр ва ўзросце 44 гадоў, паведамляе каралеўскі палац Нідэрландаў.

Прынц знаходзіўся ў стане комы пасля няшчаснага выпадку, які здарыўся ў гарах Аўстрыі ў лютым мінулага года, калі ён катаўся на горных лыжах.

У заяве палаца адзначаецца, што прынц Фрыза памёр з-за ускладненняў пасля пашкоджання мозгу, выкліканага дэфіцытам кіслароду пасля няшчаснага выпадку.

Прынца накрыла лавіна, калі ён спускаўся на лыжах па непадрыхтаваным схіле ў Аўстрыі (off-piste — катанне за межамі лыжні, па немаркіраванай і непадрыхтаванай трасе), ён правёў пад снегам каля 15 хвілін.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?