10 і 11 жніўня ў канадскім горадзе Мідланд архідыяцэзіі Таронта прайшлі ўрачыстасці, прысвечаныя памяці канадскіх мучанікаў XVII ст. Санктуарый знаходзіцца ў150-ці кіламетрах ад Таронта. Ва ўрачыстасцях прымаў удзел мітрапалітМінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
Пешшу, аўтобусамі, на аўтамабілях — сотні пілігрымаў штогод прыбываюць у Мідланд, каб ушанаваць памяць шасці езуітаў, якія чатыры стагоддзі таму першымі прынеслі на гэтыя землі Евангелле. Прапаведуючы веру ў Хрыста, шэсць езуітаў — чатыры святары і два браты, ахвяравалі за веру сваім жыццём.
Сёлета з Таронта ў Мідланд пешая пілігрымка вырушыла 5 жніўня. Група налічвала каля
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч прайшоў з канадскімі пілігрымамі апошні этап пілігрымкі, завяршыўшы яе святой Імшой на алтары, дзе ў 1984 г. эўхарыстыю цэлебраваў бл. Папа Ян Павел II.
У набажэнстве прыняла ўдзел вялікая колькасць верніваў, многія з якіх прыязджалі ў Мідланд цэлымі сем’ямі — толькі святой Камуніі падчас Імшы было раздадзена дзевяць з паловай тысяч чалавек.11 жніўня ў санктуарыі ў гонар Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі адбылася святая Імша, якую ўзначаліў Тадэвуш Кандрусевіч.
Арцыбіскуп падкрэсліў, што ў наш час хрысціянства з’яўляецца найбольш пераследуемай рэлігіяй і што хрысціяне гінуць сёння ў многіх краінах. «Але існуе яшчэ і іншы пераслед, — зазначыў Кандрусевіч, — калі рэлігію стараюцца спіхнуць на перыферыю жыцця сучаснага грамадства, калі большасцю галасоў у парламентах прымаюць не згодныя з Божым правам законы і нават забараняюць хрысціянскія сімвалы».