Міністр унутраных спраў Лівіі Мухамед аль-Шэйх заявіў, што 14 тысяч зняволеных, якія ўцяклі з турмаў пасля звяржэння Кадафі, усё яшчэ знаходзяцца ў бягах.

Па словах міністра, сярод былых зняволеных знаходзяцца злачынцы, якім пагражала пажыццёвае зняволенне і смяротнае пакаранне. Аль-Шэйх назваў гэтую праблему адной з самых важных у краіне і заклікаў службовых асобаў міністэрства ўнутраных спраў і міністэрства юстыцыі «працаваць разам, каб пасадзіць злачынцаў назад у турму, дзе яны працягнуць адбываць свае пакарання».

Пасля падзення рэжыму Кадафі ўлады Лівіі нярэдка сутыкаюцца з праблемамі па аднаўленні законнасці і парадку ў краіне, а таксама арганізацыі працы паліцыі і арміі. Раней паведамлялася, што з турмы лівійскага горада Бенгазі збеглі 1200 зняволеных.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0