Вядомы расійскі журналіст Васілій Пяскоў памёр ва ўзросце 83 гадоў, паведаміла ў панядзелак, 12 жніўня, газета «Комсомольская правда», з якой ён супрацоўнічаў больш за 50 гадоў. Некалькі гадоў таму Пяскоў перанёс інсульт, напісала «КП», аднак, нягледзячы на праблемы са здароўем, працягваў працаваць да апошніх дзён жыцця.

Васілій Міхайлавіч Пяскоў з 1956 года з’яўляўся сталым аўтарам «Камсамольскай праўды», вядучым аўтарскай рубрыкі «Акно ў прыроду». Публікацыі Пяскова рэгулярна з’яўляліся і ў іншых выданнях, уключаючы «Расійскую газету». Ён таксама працаваў і на тэлебачанні — з 1975 па 1990 гады быў вядучым праграмы «У свеце жывёл».

Акрамя таго, Пяскоў напісаў некалькі кніг, першая з якіх была апублікаваная ў 1960 годзе. За кнігу «Крокі па расе» (1963 год) ён быў уганараваны Ленінскай прэміяй.

Адным з самых вядомых твораў Пяскова з’яўляецца аповесць «Тайговы тупік», першыя раздзелы якой былі надрукаваныя ў «КП» у 1982 годзе. «Тайговы тупік», які выклікаў вялікі грамадскі рэзананс, распавядае пра лёс сям’і старавераў Лыкавых, якія пражылі некалькі дзесяткаў гадоў у ізаляцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?