Вы эротафіл ці эротафоб? Эксперт у галіне інтымных адносін з Вялікабрытаніі Трэйсі Кокс лічыць, што ад правільнага і выразнага разумення сваёй сэксуальнасці цалкам залежыць, ці будзе чалавек шчаслівы ў ложку. І вось якія тыпы інтымных тэмпераментаў яна вылучае.

Энерджайзеры

Прагнуць сэксу ўвесь час, любяць "брудныя" гутаркі, прагляд порна, сэксуальныя цацкі, заняткі сэксам на прыродзе. Калі яны пытаюць "табе спадабалася?", то насамрэч маюць на ўвазе "якім я быў?" Разглядаюць сэкс у якасці крыніцы задавальнення, весялосці і выдатнага спосабу ўсталявання эмацыйнай сувязі з партнёрам. Выдатна спалучаюцца з людзьмі з сярэднім і нават зніжаным лібіда. Не спалучаюцца з тымі сэксуальнымі партнёрамі, для каго сэкс не з'яўляецца прыярытэтам, або з няўдзячнымі палюбоўнікамі.

Стабілізатары

Атрымліваюць больш задавальнення, аддаючы, а не прымаючы. Вельмі неахвотна кажуць пра тое, што ім самім падабаецца ў ложку, і як прынесці ім задавальненне. Іх партнёры часта бываюць не ўпэўненыя ў тым, што іх палова атрымала хоць нейкае задавальненне пасля інтыму. Энтузіязм у іх імкненні даставіць асалоду іншаму чалавеку ўражвае. Такія людзі могуць цэлыя гадзіны займацца аральным сэксам і не паскардзяцца, што ў іх "адвальваецца" сківіца. Але яны аддаюць перавагу руціне ў інтымных адносінах, а гэта мала каму падабаецца.

Канэктары

Ім куды больш падабаецца абдымацца, чым займацца ўласна сэксам. І для ўзнікнення інтымнага настрою такім людзям трэба доўга разагравацца ў эмацыйным плане. Часцей за ўсё іх цікавіць рамантычны, а не "брудны" сэкс. Гэта палюбоўнікі, якія ўмеюць дараваць, пакуль адчуваюць, што іх любяць. Але галоўны сэнс у занятках сэксам для іх гэта быць бліжэй да партнёра эмацыйна. Калі для яго важней «фізіка», то шчаслівай пары іх іх не атрымаецца.

Панікёры

Ад прыроды нізкае лібіда, захоўваюць у памяці інтымныя няўдачы з мінулага, комплексы, нізкая самаацэнка. Ім могуць дапамагчы псіхолагі або сэксолагі, але толькі пры жаданні саміх пацыентаў. У астатнім яны ніколі не будуць шчаслівыя ў інтымным плане ні з кім, нават калі і навучацца ўмела прыкідвацца.

Кантралёры

Кожны раз адчуваюць пагрозу, калі партнёр прапануе нешта новае. Дасягаюць аргазму толькі ў адной нейкай спецыфічнай паставе, і ў цэлым імкнуцца трымаць усе свае эмоцыі пад кантролем. Аднолькавасць ў дасягненні аргазму бывае карыснай, таму што абяцае сталасць ў гэтай справе, калі ў шматлікіх людзей бываюць праблемы з аргазмамі. Ідэальным партнёрам будзе чалавек з такімі ж прынцыпамі, якога задавальняюць ўжо наяўныя формы сэксу, а спрабаваць штосьці новае не цягне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?