Мужчына выйшаў на пешаходны насціл, калі цягнік быў літаральна ў 100 метрах ад яго. Сігналы машыністаў і экстранае тармажэнне не змаглі прадухіліць трагедыю — мужчына загінуў.

Трагедыя здарылася ўвечары 13 жніўня на прыпынку «Лакаматыўнае дэпо» у Баранавічах, паведамляе Intes-Press.

66-гадовы месціч выйшаў на пешаходны насціл, калі швейцарская электрычка Брэст — Баранавічы была ўсяго за сотню метраў ад яго.

«Электрацягнік, па словах машыністаў, рухаўся з хуткасцю каля 90 км/г. Ён заўважыў пешахода, машыніст стаў падаваць сігнал, прыняў меры экстраннага тармажэння, але цягнік ехаў занадта хутка, а пешаход выйшаў на шляхі практычна перад самым саставам, таму пазбегнуць наезду не ўдалося», — паведамілі ў Баранавіцкім аддзеле ўнутраных спраў на транспарце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0