Вядомы баксёр Віталь Клічко, які ўзначальвае ўкраінскую партыю УДАР, мае намер пазмагацца за пасаду прэзідэнта ў 2015 годзе.

Як паведамляе сайт Сусветнай баксёрскай рады, пра гэта Клічко заявіў на сустрэчы з кіраўніком арганізацыі Хасэ Сулейманам.

Паводле апытання, праведзенага ў маі Кіеўскім міжнародным інстытутам сацыялогіі, за Віталя Клічко прагаласавалі б 15,9% выбаршчыкаў, у той час як за дзеючага кіраўніка дзяржавы Віктара Януковіча гатовыя былі аддаць галасы толькі 14,3%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?