Да канца 2013 года вытворчае аб’яднанне «Беларуснафта» плануе адкрыць некалькі электразарадных станцый для абслугоўвання ўладальнікаў электрамабіляў.

Як паведамілі ў прэс-службе прадпрыемства, цяпер на ВА «Беларуснафта» распрацоўваецца адпаведнае праграмнае забеспячэнне, праводзіцца тэндар на закупку неабходнага абсталявання.

Станцыі для абслугоўвання электрамабіляў размесцяцца на пляцоўках дзейных АЗС. На першым этапе плануецца абсталяваць тры станцыі. Адна будзе размешчаная ў Мінску, яшчэ дзве — у Гомелі. Размяшчэнне такіх аўтазаправачных станцый выбранае з улікам інтарэсаў і максімальнай зручнасці будучых кліентаў. Для адпрацоўкі схемы абслугоўвання «Беларуснафта» плануе закупіць уласны электрамабіль.

У прэс-службе дадалі, што гэты кірунак развіваецца ў розных краінах, і прадпрыемства рыхтуецца да таго, што і ў Беларусі вадзіцелі пачнуць пераходзіць на электрамабілі.

Пакуль у Беларусі няма станцый для абслугоўвання электрамабіляў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?