Прэм’ер‑міністр Беларусі Сяргей Сідорскі адправіцца 11 верасня з рабочым візітам у Рэспубліку Казахстан. Як паведамілі карэспандэнту БЕЛТА у Апараце Саўміна, візіт прадоўжыцца да 13 верасня. У яго праграме перагаворы Сяргея Сідорскага з прэм’ер‑міністрам Казахстана Карымам Масімавым.

У Астане ў Кангрэс‑холе 12 верасня адбудзецца адкрыццё Нацыянальнай выстаўкі «БеларусьЭКСПА‑2007», у якім прыме ўдзел Сяргей Сідорскі. Прадугледжваецца яго выступленне на гэтым форуме. Прэм’ер таксама азнаёміцца з выставачнымі стэндамі.

У ходзе рабочай паездкі ў Казахстан Сяргей Сідорскі плануе таксама пабываць у горадзе Паўладары. Там адбудзецца адкрыццё зборачнай вытворчасці ТАА «Аўтаспецмаш‑Паўладар». Намечана таксама наведванне Паўладарскага нафтахімічнага завода.

Тавараабарот паміж Беларуссю і Казахстанам у 2006 годзе склаў $334,3 млн. і павялічыўся ў параўнанні з 2005 годам на 55,8 працэнта. Экспарт беларускіх тавараў у Казахстан узрос на 42,3 працэнта да $261,1 млн., імпарт — на 135,8 працэнта да $73,3 млн. Сальда склалася дадатнае ў памеры $187,8 млн.

Структура экспарту ў Казахстан застаецца нязменнай ужо на працягу пяці гадоў. Вядучымі экспарцёрамі з’яўляюцца прадпрыемствы Міністэрства прамысловасці. Гэта абумоўлена структурай эканомікі Казахстана, якая мае патрэбу ў беларускіх трактарах, камбайнах, грузавых аўтамабілях, сельскагаспадарчых машынах і запчастках да іх. За апошнія два гады істотнага павелічэння экспарту ў Казахстан дабіліся прадпрыемствы канцэрнаў «Беллеспаперапрам» і «Белнафтахім», а таксама Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

У студзені — ліпені 2007 года двухбаковы тавараабарот дасягнуў $305,1 млн., што на 71,4 працэнта больш у параўнанні з аналагічным перыядам 2006 года. Беларускі экспарт вырас на 43,5 працэнта і склаў $211,7 млн. Сальда дадатнае — $118,3 млн.

Аснову беларускага экспарту ў Казахстан складаюць грузавыя аўтамабілі, трактары, шыны, малако і вяршкі згушчаныя і сухія, мэбля, дарожная тэхніка, машыны і ўстройствы для пад’ёму, бытавая апаратура, прычэпы і паўпрычэпы, лекавыя сродкі, прадукцыя дрэваапрацоўчай прамысловасці, халадзільнікі.

У таварнай структуры імпарту з Казахстана пераважаюць пшаніца, ячмень, пракат плоскі з вугляродзістай сталі, валакно баваўнянае нечасанае, цынк неапрацаваны, акумулятары электрычныя, палімеры стыролу, аксіды свінцу, падшыпнікі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?