Піша Ян Максімюк.
Майму роднаму Падляшшу — 500 гадоў. Кажучы больш канкрэтна — 500 гадоў набегла Падляскаму ваяводзтву. З гэтай нагоды мне захацелася прыгадаць некаторых слаўных сыноў Падляшша, сувязі якіх з падляскай зямлёй шырэйшай грамадзкасьці малавядомыя, а то й зусім невядомыя. А падляшукам ёсьць кім пускаць дым у вочы, кажу вам. Мяркуйце самі…
Крыху гісторыі
У 1513 годзе кароль Польшчы і вялікі князь літоўскі Жыгімонт І сваім прывілеем прызначыў Івана (Сямёнавіча) Сапегу «на ваяводзтва падляскае, берасьцейскае і інш.». Я не гісторык, а таму ня ў змозе патлумачыць, што дакладна азначаў гэты запіс у дачыненьні да Падляшша і Берасьцейшчыны ды яшчэ да нечага, што ў каралеўскім дакумэнце засталося зашыфраваным пад словам «інш.». Тым ня менш, наколькі я здолеў дапетрыць з асьцярожных фармулёвак у розных кніжках па гісторыі, агульнае разуменьне гэтага запісу заключаецца ў тым, што ў 1513 годзе зьявілася каралеўскае распараджэньне аб стварэньні Падляскага ваяводзтва як асобнай адміністрацыйнай адзінкі ў ВКЛ. Берасьцейскае ваяводзтва, якое там таксама згадвалася, насамрэч узьнікла як асобная адміністрацыйная адзінка на паўстагодзьдзя пазьней, у 1566 годзе.
Найбольш верагодна, у 1513 годзе мяжа Падляскага ваяводзтва не была яшчэ дакладна абазначаная. Насамрэч, кароль Жыгімонт у 1509 годзе паслаў адмысловых камісараў, каб яны вызначылі мяжу паміж Польшчай і ВКЛ у маёй роднай старонцы, гэта значыць, паміж «польскім» Мазоўшам і «рус(ь)кім» Падляшшам. У гэтым самым 1509 годзе кароль Жыгімонт таксама даў дазвол Івану Сапегу збудаваць замак у мясцовасьці Дубна на Падляшшы (сягоньня гэтая вёска знаходзіцца ў гміне Боцькі Бельскага павету). Значыць, Іван Сапега, які стаў падляскім ваяводам у 1513 годзе, меў ужо тады на Падляшшы і сядзібу, адпаведную сваёй пасадзе. Ён памёр у згаданым замку ў Дубне ў 1517 годзе.
У 1516 годзе Жыгімонт І таксама пастанавіў, што Падляскае ваяводзтва, хоць і ў Вялікім Княстве, будзе падлягаць пад польскае права, а не пад
У 1520 годзе зьявіўся чарговы каралеўскі прывілей адносна Падляшша, які прызначаў другога падляскага ваяводу, Івана Кастэвіча. У гэтым прывілеі былі пералічаны землі (паветы), якія ўваходзілі ў склад Падляшша: бельская, драгічынская, мельніцкая, берасьцейская, камянецкая, кобрынская. Сталіцай Падляскага ваяводзтва стаў Драгічын над Бугам. Дык вось, гэта і ёсьць гістарычнае ядро Падляшша. Сёньня адна палова гэтага ядра знаходзіцца ў Польшчы, а другая ў Беларусі. Зь цягам часу Падляскае ваяводзтва стала «брыняць» і абрастаць дадатковымі землямі, як на поўнач, так і на поўдзень ад гэтага ядра.
У 1566 годзе землі берасьцейская, камянецкая і кобрынская адышлі да новастворанага Берасьцейскага ваяводзтва. А ў 1569 годзе, пасьля Люблінскай уніі, Падляскае ваяводзтва было уключанае ў склад Польскай Кароны. Тагачасны падляскі ваявода, Васіль Тышкевіч, моцна выступаў супраць пастановаў Люблінскай уніі, таму Жыгімонт І зьняў яго з пасады падляскага ваяводы ды назначыў ваяводам смаленскім.
(Калі можна, дазволю сабе асабістую рэфлексію ў гэтым месцы: Вось у 1569 годзе Падляшша адышло да Польшчы, то бок, яго адлучылі ад таго, што потым стала называцца Беларусьсю, і паддалі палянізацыі на працягу некалькіх стагодзьдзяў. Факт, што «рус(ь)кія» падляшукі не даліся апалячыцца дазваньня і ў ХХ стагодзьдзі прынамсі частка зь іх здолела трансфармаваць сваю «рус(ь)касьць» у беларускую нацыянальную сьвядомасьць, я лічу адным з цудаў (і адной зь нерастлумачаных загадак) беларускай гісторыі. Ды наўпроставым доказам таго, што
Падляскае ваяводзтва зьнікла разам з Польшчай у 1795 годзе, каб адрадзіцца ў 1918. У Народнай Польшчы яно называлася Беластоцкім ваяводзтвам, а ў пасьлякамуністычны пэрыяд, у 1999 годзе, вярнулася да сваёй гістарычнай назвы. Калі браць пад увагу тэрыторыю Падляскага ваяводзтва ў
На працягу
Самыя крутыя «мяцежнікі» і бязбожнікі
Тадэвуш Касьцюшка (1746–1817) — найбольш вядомы змагар за свабоду Польшчы і ЗША, нацыянальны герой гэтых дзьвюх краінаў. Касьцюшка нарадзіўся ў фальварку Мерачоўшчына на Палесьсі, ягоная сям’я трымала родавы маёнтак у Сяхновічах, якія належаць да гістарычнай Камянецкай зямлі Падляшша.
Кастусь Каліноўскі (1838–1864) — беларускі нацыянальны герой, кіраўнік Студзеньскага паўстаньня 1863–1864 у Беларусі і Літве. Нарадзіўся ў Мастаўлянах (сёньня Гарадоцкая гміна Беластоцкага павету), загінуў на шыбеніцы ў Вільні.
Ігнат Грынявіцкі (1856–1881) — найбольш вядомы беларускі тэрарыст. У 1881 годзе кінуў бомбу ў расейскага цара Аляксандра ІІ і забіў яго. Ад параненьня сваёй бомбай памёр і сам тэрарыст. Ігнат Грынявіцкі нарадзіўся на Меншчыне, але потым жыў у Вялікіх Грынявічах каля Бельску на Падляшшы. У сваёй кнізе «Прысуд выканаў невядомы» Ўладзімер Арлоў напісаў пра сувязі Грынявіцкага з Падляшшам наступным чынам: «Сваёй малой радзімаю Ігнат лічыў вёску і маёнтак Вялікія Грынявічы у Бельскім павеце Гарадзенскае губэрні. Тут ён жыў з васьмігадовага ўзросту, сюды прыяжджаў на гімназічныя вакацыі, адсюль выпраўляўся вучыцца ў Пецярбург. У родныя мясьціны ён завітае на колькі дзён і перад самаю сьмерцю».
Казімір Лышчынскі (1634–1689) — найбольш вядомы беларускі бязбожнік. Нарадзіўся ў маёнтку Лышчыцы на Берасьцейшчыне. У 1689 годзе яму сьсеклі галаву і спалілі ягонае цела ў Варшаве за трактат «Аб неіснаваньні Бога», які ён напісаў
Беларуская ідэя прадзёўбвалася на Падляшшы
Міхал Баброўскі (1784–1848) — уніяцкі, потым праваслаўны сьвятар, прафэсар Віленскага ўнівэрсытэту. Адзін з найбольш вядомых славістаў ХІХ стагодзьдзя. Сярод іншага, адкрыў і апісаў гэтак званы Супрасьлеўскі кодэкс, найвялікшы стараславянскі кананічны рукапіс. Нарадзіўся ў вёсцы Волька Бельскага павету, памёр на Пружаншчыне.
Міхал Баброўскі разам з іншым падляшуком, Ігнатам Даніловічам, лічацца пачынальнікамі беларускай нацыянальнай ідэі. Баброўскі і Даніловіч інтэлектуальна высьпявалі ў атмасфэры Віленскага ўнівэрсытэту, дзе віравалі польскія нацыянальныя ідэі ды студэнцкая моладзь выхоўвалася ў выключна польскім духу. Адкрыўшы для сябе мінуўшчыну Вялікага Княства Літоўскага і процьму невядомых да таго часу гістарычных дакумэнтаў на старабеларускай мове, Баброўскі з Даніловічам дайшлі да высновы, што палякам у Вільні няма чаго рабіць ды параілі ім, як дзесьці напісаў беластоцкі гісторык Алег Латышонак, каб яны «выбіраліся назад у сваю Варшаву».
Баброўскі і Даніловіч, выхаваныя ў падляскай гаворцы (якая значна менш аддалілася ад старабеларускай мовы ВКЛ, чым сучасныя беларуская і ўкраінская літаратурныя мовы), лічылі яе кандыдаткай на афіцыйную мову дзяржаўнага ўтварэньня, якое магло б стаць пераемнікам Вялікага Княства Літоўскага. Кажучы наўпрост, яны лічылі падляскую мову, на якой сёньня пішацца на сайтах Svoja.org і ў
Ігнат Даніловіч (1787–1843) — як і Баброўскі, Даніловіч быў уніяцкім, потым праваслаўным духоўнікам ды прафэсарам Віленскага ўнівэрсытэту. Даніловіч стаў адным з найвыдатнейшых беларускіх гісторыкаў і знаўцаў Вялікага Княства Літоўскага, дасьледнікам летапісных і юрыдычных помнікаў ВКЛ (сярод іншага, ён падрыхтаваў першае навуковае выданьне Статуту ВКЛ 1529 году). У бібліятэцы Супрасьлеўскага манастыра разам зь Міхалам Баброўскім Даніловіч адкрыў гэтак званы Літоўскі летапіс 1446 году. Нарадзіўся Ігнат Даніловіч у тых самых Вялікіх Грынявічах каля Бельску, зь якімі зьвязанае імя нашага славутага тэрарыста Ігната Грынявіцкага.
Будаўнікі новай Беларусі
Мікола Янчук (1859–1921) —
A Pudlasie i Ruś Biêła,
Jak dviê sestry rôdny.
Mov odnoho čłonki tiêła,
Byli b zavše zhôdny.
Ale dola jich lichaja
Zdavna rozłučyła
I obom tiažki na šyju
Kameń nałožyła.
Усевалад Ігнатоўскі (1881–1931) — беларускі гісторык і
Ёсіф Лангбард (1882–1951) — славуты беларускі савецкі архітэктар. Нарадзіўся ў Бельску на Падляшшы ў габрэйскай сям’і. Паводле ягоных праектаў у Менску пабудавалі, сярод іншага, Дом ураду, Тэатар опэры і балету, Дом Чырвонай Арміі.
Апошні наш кароль
Станіслаў Аўгуст Панятоўскі (1732–1798) — апошні кароль Рэчы Паспалітай нарадзіўся ў маёнтку Воўчын каля Мельніка на Падляшшы.
Стваральнік сусьветнай мовы
Людвік Замэнгоф (1859–1917) — стваральнік мовы эспэранта нарадзіўся ў габрэйскай сям’і ў Беластоку.
Канструктар Concorde
Усевалад Якімюк (1902–1991) — пра гэтага дзядзьку я дазнаўся зусім нядаўна. Ён нарадзіўся ў сям’і праваслаўнага сьвятара ў вёсцы Кожына, усяго за два кілямэтры ад майго роднага хутару. У міжваеннай Польшчы быў адным з найбольш здольных канструктараў пасажырскіх і вайсковых самалётаў, пасьля выбуху Другой сусьветнай вайны выехаў на Захад, дзе канструяваў вайсковыя самалёты для французаў і брытанцаў. У
Каментары