З 16 верасня Нацыянальная авіякампанія «Белавія» павялічвае частату ўласных рэгулярных рэйсаў у Прагу (Чэхія) да сямі разоў на тыдзень, паведамілі БелаПАН у кампаніі.

Дадатковыя рэйсы будуць ажыццяўляцца ў панядзелак і пятніцу пераважна на самалётах Embraer 175.

«Нашы самалёты лятаюць у Прагу пяць разоў на тыдзень, а таксама ў нас ёсць уласны блок месцаў на рэйсах авіякампаніі-партнёра, таму можна лічыць, што і зараз выконваем рэйсы штодня. Прааналізаваўшы пасажырапаток на гэтым напрамку, мы вырашылі павялічыць частату ўласных рэйсаў. Павелічэнне частаты выканання рэйсаў звязана з павышэннем попыту на авіяпералёты паміж Мінскам і Прагай у людзей, якія эканомяць час: як у прадстаўнікоў бізнес-патоку, так і ў турыстаў. Акрамя таго, чакаецца рост ліку пасажыраў, якія вандруюць цераз Мінск па сетцы маршрутаў «Белавія», — адзначыў генеральны дырэктар кампаніі Анатоль Гусараў.

Да 31 жніўня можна купіць білеты на маршрут Мінск — Прага — Мінск па спецыяльнай цане туды-назад 175 еўра, уключаючы таксы і зборы аэрапорта. Прапанова дзейнічае для рэйсаў да 31 кастрычніка 2013 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?