У Бабруйску затрыманыя лідар Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька і старшыня Бабруйскай арганізацыі АГП Віктар Бузінаеў, піша ў сваім блогу бабруйскі журналіст Дзмітрый Растаеў.

У 17.30 у мясцовым офісе АГП павінен быў адбыцца круглы стол па праблемах адукацыі з удзелам Лябедзькb і экс-прарэктара БДУ Анатоля Паўлава. Да мерапрыемства заставалася некалькі гадзін і Лябедзька з Бузінаевsv вырашылі раздаць ля прахадной ААТ «Белшына» новыя нумары інфармацыйнага бюлетэня «Голас розуму».

Бюлетэнь разыходзіўся бойка, і доўгі час яго раздачы ніхто не перашкаджаў. Але затым з будынка прахадной выйшаў супрацоўнік міліцыі і перапісаў дадзеныя Бюлетэнь разыходзіўся бойка, і доўгі час яго раздачы ніхто не перашкаджаў. Але затым з будынка прахадной выйшаў супрацоўнік міліцыі і перапісаў дадзеныя палітыкаў. А яшчэ праз некалькі хвілін прыбыў нарад, які і затрымаў абодвух. У дадзены момант Лябедзька і Бузінаеў знаходзяцца ў пастарунку міліцыі. Сувязь з імі адсутнічае, піша Растаеў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0