У чацьвер (13 верасьня) у памяшканьні грамадскага аб’яднаньня «Беларускае дабраахвотнае таварыства аховы помнікаў і культуры» пройдзе агульнанацыянальны сэмінар «Помнікі нашы».

У сэмінары возьмуць удзел прадстаўнікі незалежных грамадзянскіх ініцыятываў з усёй Беларусі, гісторыкі, архітэктары, журналісты. Сярод дакладчыкаў: Старшыня Партыі БНФ Вінцук Вячорка, старшыня Беларускага таварыства аховы помнікаў Алесь Астаповіч, старшыня ТБМ Алег Трусаў, гісторыкі Захар Шыбека, Алесь Смалянчук (Горадня),Уладзімір Дзянісаў, Ігар Марзалюк (Магілёў), Ірына Лаўроўская (Берасьце), мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі.

Плянуецца ўдзел журналістаў дзяржаўных СМІ.

Мэта сэмінару — падвядзеньне вынікаў апошніх трох гадоў у галіне захаваньня культурнае спадчыны й кантактаў у гэтай справе недзяржаўных арганізацыяў з выканаўчымі органамі ўлады.

Сэмінар адбудзецца 13 верасьня з 11.30 да 17.30 па адрасе: Менск, вул. Старажоўская 5‑28

Тэл. для даведак:284‑50‑12, 8‑0296‑631525, 8‑0296‑725509.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0