Такая пастанова афіцыйнага Мінска выглядае цалкам лагічна, улічваючы тое, што нашая краіна знаходзіцца ў Мытным саюзе, а на палітыку яе ўладаў значна ўплывае Масква. Пра гэта доктар эканамічных навук, былы
«Прычыненая шкода эканоміцы Украіны, якая, безумоўна, залежыць ад паставак сваёй прадукцыі ў Расійскую Федэрацыю. Блізу 20% экспарту нашай краіны арыентавана менавіта на ўсходняга суседа. Вядома ж, страта такога рынку будзе вельмі значнай для нас. Зразумела, што для Расіі гэта менш адчувальна, чым для Украіны.
Галоўнае пытанне ў тым, чаму гэта адбылося. Якія прычыны?
Уладзімір Ланавы падкрэсліў, што
прычыны пастановы аб забароне экспарту з Украіны — выключна палітычныя.
«Рэч у тым, што ў расійскай улады адсутнічае паняцце „эканамічная выгада“. Гэтая пастанова абгрунтаваная палітычнымі задачамі і рэалізацыяй вялікадзяржаўнай стратэгіі ды экспансіяй, імкненнем узвысіць сваю ролю. Пастановы, у тым ліку ў дачыненні да Украіны, прымаюцца зыходзячы не з эканамічных крытэраў, а з палітычных наступстваў. Мэта расійскіх уладаў — дамінаванне над Беларуссю ды Украінай і дэманстрацыя сваёй улады ў вачах звычайных абывацеляў сваёй краіны.
Пры гэтым Расія груба парушыла дамову аб стварэнні зоны свабоднага гандлю ў СНД, якая была падпісаная год таму. Згодна з гэтым дакументам,
Пастанова аб забароне экспарту з Украіны паказвае, што Расіі патрэбная не эканамічная інтэграцыя, а палітычнае дамінаванне на стратэгічным плацдарме, які яна абрала», — сказаў Уладзімір Ланавы.
Палітык перакананы, што беларускія ўлады падтрымаюць абмежавальныя меры, уведзеныя Расіяй супраць Украіны.
«Я думаю, што Беларусь пойдзе за Расіяй у гэтым пытанні. Гэты крок Мінска выцякае са знаходжання вашай краіны ў Мытным саюзе. Беларускім уладам больш выгадна слухацца Расіі і знаходзіцца ў яе цені, чым атрымліваць патрэбную прадукцыю з Украіны. Уплыў усходняга суседа на эканоміку, фінансы, гандаль, энергетыку Беларусі вельмі вялікі, неапраўдана вялікі. Гэта прадвызначае палітыку Мінска», — адзначыў ён.