Прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура заклікаў паліцэйскіх узмацніць барацьбу з вулічнымі бандамі, якія зарабляюць тым, што адразаюць у жанчын валасы і здаюць іх у салоны для наступнага нарошчвання або вырабу парыкоў.
Паводле мясцовых СМІ, колькасць такога роду злачынстваў — часам валасы зразаюць, пагражаючы жанчыне агнястрэльнай зброяй, — расце, асабліва ў Маракайба, другім па велічыні горадзе краіны.
Мадура закляйміў злачынцаў, назваўшы іх сапраўднай мафіяй, і заявіў, што паліцыя і МУС павінны сумесна змагацца з «выкрадальнікамі валасоў».