Барталі расплакалася на прэс-канферэнцыі.

Французская тэнісістка Марыён Барталі, якая выйграла сёлета Уімблдонскі турнір, паведаміла пра рашэнне пакінуць прафесійны спорт.

Барталі, якая займае сёмы радок у сусветным рэйтынгу, заплакала на прэс-канферэнцыі на турніры ў Цынцынаці і распавяла, што шматлікія траўмы не дазваляюць ёй гуляць у поўную сілу.

У прыватнасці, спартсменка падкрэсліла, што ў яе траўмаваныя ахілава сухажылле, плячо, сцёгнавыя цягліцы і паясніца.

Раней Барталі прайграла на турніры ў Цынцынаці румынскай тэнісістцы Сімоне Халеп.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?