Сродак кантролю падатковых органаў — гэта спецыяльная электронная прылада для збору, апрацоўкі і перадачы інфармацыі аб грашовым абароце з дапамогай сотавай рухомай электрасувязі ў цэнтр апрацоўкі дадзеных падатковых органаў Беларусі.
Новыя патрабаванні аб выкарыстанні спецыяльных электронных прылад, якія будуць перадаваць звесткі аб руху грашовых сродкаў наўпрост у падатковую, зацверджаныя сумеснай пастановай Савета Міністраў і Нацыянальнага банка Беларусі ад 9 жніўня 2013 года № 700/14. Пры гэтым дакумент прадугледжвае паступовае абавязковае выкананне гэтага патрабавання.
Першы «эшалон» па абавязковым выкарыстанні на касавых апаратах сродку кантролю падатковых органаў стартуе 1 кастрычніка 2015. З гэтага моманту пад татальны падатковы кантроль трапляюць юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі, якія ажыццяўляюць продаж тавараў у гандлёвым аб’екце з гандлёвай плошчай ад 650 і больш квадратных метраў.
З 1 снежня 2015 сродкі кантролю падатковых органаў павінныя будуць прымяняцца ў абавязковым парадку юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі пры ажыццяўленні дзейнасці па перавозцы пасажыраў
Усе астатнія юрыдычныя асобы, што рэалізуюць тавар ці аказваюць паслугі (выконваюць работы) за наяўны разлік альбо з дапамогай пластыкавай банкаўскай карткі, павінныя будуць усталяваць у сябе спецыяльны сродак кантролю падатковых органаў з 1 лютага 2016 года, а індывідуальныя прадпрымальнікі — з 1 красавіка 2016.
Названыя патрабаванні не будуць распаўсюджвацца толькі на Нацыянальны банк, іншыя банкі і нябанкаўскіяа таксама на юрыдычныя асобы і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія выкарыстоўваюць спецыяльныя камп’ютарныя сістэмы.крэдытна-фінансавыя арганізацыі,
Спецыяльныя камп’ютарныя сістэмы прымяняюцца, напрыклад, для ажыццяўлення касавых аперацый пры прыёме грашовых сродкаў у выглядзе ставак і выплаце выйгрышаў і ўяўляюць сабой