Здарэнне адбылося ў прыватным сектары, на вуліцы 5-ты пераезд 14 жніўня ў 11:30.
Пасля загрузкі смецця кіроўца грузавіка рушыў з месца і адчуў нядобрае. Выйшаўшы з аўтамабіля, пад ім убачыў мужчыну, які ляжаў нерухома. Як высветлілася пазней, пенсіянер вырашыў абыйсці грузавік спераду, а кіроўца яго не заўважыў і пачаў рух.
Ад атрыманых траўм 73-гадовы мужчына памёр на месцы здарэння.