Брэдлі Мэнінг, інфарматар партала WikiLeaks, які перадаў у СМІ сотні сакрэтрных дакументаў, у сваім апошнім слове ў судзе прынёс прабачэнні за свой учынак. «Мне прыкра, што сваімі дзеяннямі я нанёс шкоду Злучаным Штатам», — заявіў Мэнінг у вайсковым судзе ў
Следства па справе вялося тры гады. Урэшце, з Мэнінга знялі абвінавачанне ў дапамозе ворагам дзяржавы, але прызналі вінаватым у шпіянажы, выдачы дзяржаўных сакрэтаў, камп’ютарным махлярстве і крадзяжы.
Адвакат Мэнінга ўпірае на тое, што хлопец балюча перажываў праблемы, звязаныя са сваёй сэксуальнай арыентацыяй — Мэнінг гомасэксуаліст. І што гэтыя перажыванні выклікалі ў яго крызіс і жаданне іншай самарэалізацыі. Адвакат спадзяецца, што суд прыме гэта ў якасці змякчаючай акалічнасці.
Мэнінгу пагражае да 90 гадоў турэмнага зняволення.
