Нумар называецца «Deutsche Vita» і змяшчае творы, напісаныя не толькі на тэрыторыі Германіі, але і Аўстрыі, Румыніі і Расіі.

Сярод аўтараў новага нумару — і класікі Вільгельм Гаўф, Эрых Марыя Рэмарк, Генрых Гайнэ, Герман Гесэ, Райнэр Марыя Рыльке, і не перакладаныя раней на беларускую мову Тэадор Крамер, Курт Тухольскі, Людвіг Бехштайн, і сучасны паэт Ян Вагнэр. Таксама ў нумары змешчаная «Песня пра Гільдэбранда», якая выйшла дадаткам да «Бэўвульфа», перакладзенага Антонам Францішкам Брылём і зусім нядаўна выдадзенага З. Коласам.

Два вялікія матэрыялы ў нумары прысвечаныя перакладам песняў:
песняў расійскіх немцаў (пераклады Васіля Сёмухі) і папулярных нямецкіх песняў 1930-х гадоў (пераклады Ігара Крэбса). У якасці майстар-класа ў нумары змешчаная гутарка па праблемах перакладу, у асноўным нямецкамоўнай літаратуры.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?