Пра гэта паведамляе балтыйскае выданне Biznes & Baltija, са спасылкай на Андрэя Маркушу, старшыню праўлення латвійскай TransBaltic Oil, якая зьяўляецца даччынай кампаніяй «Беларускай нафтавай кампаніі».
TransBaltic Oil ужо задзейнічае для сваіх паставак ад 5 да 7 тэрміналаў у латвійскіх партах. Тым не менш, кампанія вырашыла займець свой тэрмінал, які будзе выкарыстоўвацца для захоўвання нафтапрадуктаў і наступнага продажу іх у Латвіі і іншых краінах Балтыі.
Раней паведамлялася, што «Беларуськалій» за 30 млн. даляраў набывае 30% акцый Клайпедскага тэрмінала ў Літве.