У бліжэйшыя суткі пад уплывам антыцыклону з цэнтрам над паўднёвым захадам Беларусі ўмовы надвор'я ў краіне палепшацца. Чакаецца сонечнае і без ападкаў надвор'е.
Ноччу і раніцай у асобных раёнах можа згушчацца туман.

Вецер няўстойлівы слабы. Тэмпература паветра ўначы складзе 7.. 12°С, у нізкіх месцах і на тарфяніках апусціцца да +3.. 6°С, максімальная днём будзе вагацца ад +20°С па поўначы да +26°С па поўдні краіны. Атмасферны ціск ноччу будзе расці, днём істотна не зменіцца.

17—18 жніўня, у суботу і нядзелю, тэрыторыя Беларусі працягне знаходзіцца пад уплывам антыцыклону, які перамяшчаецца на Еўрапейскую тэрыторыю Расіі. Чакаецца цёплае і без ападкаў надвор'е. У начныя і ранішнія гадзіны месцамі па краіне можа згушчацца туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 6. +13°С, днём +22.. 28°С, 18 жніўня па паўднёвым захадзе Брэсцкай вобласці паветра прагрэецца да 30°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?