Міністр адукацыі Сяргей Маскевіч. Архіўнае фота.

Міністр адукацыі Сяргей Маскевіч. Архіўнае фота.

Вывучанне школьных прадметаў на беларускай мове прынесла б только карысць і вучням, і радзіме наогул. Такое меркаванне выказаў 15 жніўня на прэс-канферэнцыі ў Мінску міністр адукацыі Сяргей Маскевіч.

«Асабіста я пажадаў бы, каб вучні выбіралі мовай вывучання школьных прадметаў беларускую, — адзначыў ён. — Мне здаецца, гэта было б вельмі добра і для Беларусі, і для іх саміх. На сваіх сустрэчах рознага ўзроўню я звяртаю увагу загадчыкаў розных аддзелаў адукацыі, кіраўнікоў абласных упраўленняў на тое, каб яны праводзілі нарады і размаўлялі з бацькамі, выкладчыкамі наконт таго, каб весці працу па большым ужыванні беларускай мовы, агітавалі размаўляць на ёй сваіх дзяцей».

Аднак, дадаў міністр, выбіраць, на якой мове вучыцца, — гэта асабістае права кожнага вучня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?