У бацькоў, дзеці якіх сёлета ідуць у школу, яшчэ застаецца час задумацца аб выбары ўстановы адукацыі.

Згодна з Кодэксам аб адукацыі, «дзяржава гарантуе грамадзянам права выбару выхавання і навучання на адной з дзяржаўных моваў Беларусі і стварае ўмовы для рэалізацыі гэтага права». На практыцы ж падставай для таго, каб стварыць беларускамоўную групу ў садку ці клас у школе, з’яўляецца наяўнасць 20 адпаведных заяваў ад бацькоў дзяцей з аднаго мікрараёна.

У мінулым навучальным годзе з 909 тысяч вучняў школ 150 тысяч дзяцей, ці кожны шосты, навучаліся па-беларуску. Абсалютная большасць з іх навучаецца ў маленькіх сельскіх школках.

Згодна з інфармацыяй камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама, на 2013/2014 навучальны год запланаваны набор у першыя класы з беларускай мовай навучання ў наступных школах і гімназіях сталіцы:

Заводскі раён:

Гімназія №14

Адрас: вул. Васняцова, 10. Тэл.: (017) 295-21-37, 295-01-33, 295-21-37.

Сайт: gymn14.minsk.edu.by.

Англійскую мову тут вывучаюць з трэцяга класа. У старэйшых класах ёсць фізіка¬матэматычны і філалагічны профілі навучання.

Дзейнічаюць фальклорны ансамбль «Дударыкі», музей, студыя бальных танцаў.

Дакументы прымаюць у аўторак і чацвер ад 15-й да 19-й, у сераду і пятніцу — ад 10-й да 14-й.

Ленінскі раён:

Гімназія № 28 (былая сярэдняя школа №2)

Адрас: пр. Ракасоўскага, 93. Тэл.: (017) 248-32-02, 248-12-64.

Сайт: gymn28.minsk.edu.by.

Гімназія спецыялізуецца на паглыбленым вывучэнні французскай мовы. Па­французску выкладаюцца краіназнаўства і літаратура Францыі. З 12 гадоў дзеці ездзяць за мяжу па міжнародным абмене. Ёсць дадатковыя заняткі па інфарматыцы, фізкультуры, замежнай мове.

Прыём дакументаў у панядзелак, сераду, пятніцу з 10-й да 14-й, у аўторак і чацвер з 16-й да 20-й.

Маскоўскі раён:

Сярэдняя школа №60

Адрас: вул. Карла Лібкнехта, 82. Тэл.: (017) 208-69-74, 208-57-54, 209-94-49.

Сайт: sch60.minsk.edu.by.

З першага класа ў школе вывучаецца англійская мова, ёсць фізіка-матэматычны і музычны ўхілы. У школе дзейнічаюць гурткі па інструментальнай музыцы, спевах, танцах, англійскай мове, аэробіцы, спартыўных адзінаборствах, тэатральная і мастацкая студыі, фальклорны ансамбль «Весялушкі», краязнаўчы музей.

Прыём дакументаў у панядзелак, чацвер з 8-й да 12-й, у аўторак і пятніцу — з 12-й да 16-й, у сераду — з 16-й да 20-й.

Партызанскі раён:

Сярэдняя школа №72

Адрас: вул. Халмагорская, 59. Тэл.: (017) 273-95-65, 246-48-83.

Сайт: sch72.minsk.edu.by.

З трэцяга класа вывучаецца англійская мова. Тады можна запісацца і на факультатыўныя заняткі з мастацкім ухілам.

Першамайскі раён:

Гімназія № 9

Адрас: вул. Сядых, 10. Тэл.: (017) 283-04-21, 281-38-04.

Сайт: gymn9.minsk.edu.by.

Паглыбленае вывучэнне анг­лійскай мовы, факультатыўнае — польскай. Прапануе вывучэнне прадметаў музычнага цыкла. Пры гімназіі дзейнічае музей воінаў-інтэрнацыяналістаў, пры ім працуе гурток «Музейная справа».

Прымаюцца дзеці з прапіскай у Бараўлянах.

Прыём дакументаў у панядзелак і сераду ад 16-й да 20-й, у аўторак, чацвер, пятніцу — ад 9-й да 16-й, у суботу — ад 10-й да 16-й.

Сярэдняя школа №190

Адрас: вул. Нікіфарава, 19. Тэл.: (017) 26024-90.

Сайт: sch190.minsk.edu.by.

Вывучэнне англійскай мовы з трэцяга класа. Навучанне ігры на музычных інструментах з першага класа. Ёсць факультатывы і гурткі спартыўнага, музычнага, творчага накірункаў.

Прыём дакументаў па панядзелках і пятніцах ад 10-й да 14-й, па серадах — ад 16-й да 20-й, па суботах — ад 10-й да 13-й.

Савецкі раён

Гімназія №23

Адрас: пр. Незалежнасці, 45. Тэл.: (017) 284-47-62, 284-87-16.

Сайт: gymn23.minsk.edu.by.

На высокім узроўні тут выкладаюць англійскую, кітайскую, польскую мовы. Дзейнічае народная студыя традыцыйнай творчасці «Жыцень», сярод накірункаў яго дзейнасці народна­абрадавыя святы, народныя рамёствы, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва. Пры гімназіі створаны музей гісторыі Савецкага раёна г.Мінска.

Фрунзенскі раён

Гімназія №4

Адрас: вул. Кунцаўшчына, 18. Тэл.: (017) 258-49-71, 258-49-74.

Сайт: gymn4.minsk.edu.by.

У гімназіі з першага класа вывучаецца англійская мова. На факультатыўных занятках вучням прапануецца вывучэнне польскай, нямецкай, французскай моваў як другой замежнай.

У 10—11 класах ажыццяўляецца дыферэнцыяцыя па наступных накірунках: фізіка-матэматычны, хіміка-біялагічны, філалагічны. Працуюць харавы калектыў «Сябрына», цэнтр беларускай нацыянальнай культуры «Сялянская хатка», а таксама музеі этнаграфіі Беларусі і гісторыі гімназіі №4 «Мой родны кут».

Прыём дакументаў па панядзелках, серадах і пятніцах ад 10-й да 14-й, па аўторках і чацвяргах — ад 16-й да 20-й.

Дакументы, неабходныя для прыёму ў першы клас:

1. Заява бацькоў або законных прадстаўнікоў дзіцяці з указаннем мовы навучання.

2. Медыцынская даведка.

3. Арыгінал і копія пасведчання аб нараджэнні дзіцяці.

4. Пашпарт бацькоў або законных прадстаўнікоў дзіцяці і пашпарт дзіцяці (пры яго наяўнасці).

Калі рэгістрацыі ў Мінску няма, прыём дзіцяці трэба ўзгадняць з упраўленнем адукацыі раённай адміністрацыі.

Усе пазначаныя навучальныя ўстановы ў першую чаргу набіраюць дзяцей са свайго мікрараёна і пры наяўнасці вольных месцаў — з іншых.

З іншых гарадоў Беларусі пацверджаная інфармацыя аб наборы ў 1—4 беларускамоўныя класы ў сярэдняй школе №32 у Гродне. Яна знаходзіцца на вуліцы Ліможа, 11 (сайт: http://sch32.grodno.unibel.by). Тэл.:

(8 0152) 48-50-48, 43-64-03

Пры школе дзейнічае музей ВАВ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?