Сярод гатункаў па ўраджайнасьці ў лідэрах «Скарб».

Ураджайнасьць бульбы на Гарадзеншчыне сёлета найвышэйшая ў краіне. Яна складае ў сярэднім 230 ц/га, што на 30ц/га вышэй за сярэдні паказчык па краіне.

Найлепшы вынік дэманструе гатунак бульбы «Скарб», ураджайнасьць якога месцамі сягае 400 ц/га. Усяго ў гэтым рэгіёне плянуецца сабраць каля 105 т. тонаў бульбы (на сёньня такую колькасьць сабралі агулам па краіне). Як і ў савецкія часы, на ўборку бульбы прыцягваюцца вучні школаў і студэнты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?