Нацыянальная авіякампанія «Белавія» 16 жніўня перасекла мільённы рубеж перавозкі пасажыраў у гэтым годзе. Мільённым пасажырам стала29-гадовая жыхарка Мінска Ірына Міклаш, якая ляцела ў Лондан рэйсамB2-851 .
У Нацыянальным аэрапорце Мінск прадстаўнікі авіякампаніі ўручылі ёй сертыфікат на два білеты на рэгулярныя рэйсы авіякампаніі ў любым напрамку. Акрамя таго, пасажырцы павышаны клас абслугоўвання: у Лондан замест эканамкласа яна паляціць
Міклаш расказала, што ляціць у Лондан на паўгода на вучобу ў Лонданскую школу бізнесу і фінансаў, дзе яна вывучае маркетынг.
Як адзначылі ў авіякампаніі, гадавую планку ў мільён пасажыраў «Белавія» ўпершыню пераадолела ў снежні 2011 года, летась гэты паказчык быў дасягнуты ў верасні.За сем месяцаў 2013 года авіякампанія перавезла на 26,1% пасажыраў больш, чым за такі ж перыяд мінулага года.
«Рост пасажырапатоку стаў магчымы дзякуючы пашырэнню парка паветраных суднаў, павелічэнню колькасці транзітных пасажыраў, пашырэнню маршрутнай сеткі», — адзначылі ў «Белавія».