Яго разам зь менскім моладзевым актывістам Аляксеем Янушэўскім вінавацяць у крадзяжы дзяржаўнага сьцяга з аршанскага райаддзела міліцыі.

Заўтра іх зноў будуць судзіць у аршанскім судзе. Вядомага мастака і менскага моладзевага актывіста вінавацяць у крадзяжы дзяржаўнага сьцяга з аршанскага райаддзела міліцыі.

Сёньня падчас судовага працэсу, які распачаўся а палове на пятую вечара, Аляксей Янушэўскі й Алесь Пушкін папрасілі адвакатаў. Да таго ж, Алесь Пушкін запатрабаваў, каб судовы працэс праводзіўся па‑беларуску і абвясьціў, што будзе галадаць, пакуль ягоных патрабаваньняў ня выканаюць.

Суд вырашыў задаволіць іхныя патрабаваньні. У разглядзе спраў Аляксея Янушэўскага і Алеся Пушкіна абвешчаны перапынак да заўтрашняй раніцы.

Ужо другую ноч запар яны мусяць правесьці ў ізалятары часовага ўтрыманьня. Іх зьмясьцілі туды яшчэ 9 верасьня, пасьля затрыманьня на бардаўскім фэсьце «Аршанская бітва‑2007», які, нягледзячы на забарону міліцыянтаў, прайшоў у мінулыя выходныя.

Радыё Свабода

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0