У суботу, 17 жніўня, чакаецца малавоблачнае без ападкаў надвор'е. У перадранішнія гадзіны ў асобных раёнах краіны згусціцца туман. Вецер ноччу няўстойлівы слабы, днём паўднёвы ўмераны. У начныя гадзіны пасвяжэе: мінімальная тэмпература паветра складзе +8 .. +13°С, месцамі слупкі тэрмометраў апусцяцца да +5 .. +7°С; днём сонца прагрэе паветра да +21 .. +27°С.

У нядзелю, 18 жніўня, чакаецца цёплае пераважна без ападкаў надвор'е. У начныя і ранішнія гадзіны дзе-нідзе ўтворыцца туман. Вецер паўднёвы ўмераны. Тэмпература паветра: мінімальная ноччу +8 .. +15°С; максімальная днём +23 .. +28°С, па паўднёвым захадзе Брэсцкай вобласці — да +30°С.

У панядзелак, 19 жніўня, на большай частцы тэрыторыі Беларусі яшчэ захаваецца ўплыў антыцыклону. Ноччу па-ранейшаму ў асноўным суха. Днём месцамі па паўночна-заходняй палове нашай краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер паўднёвы, паўднёва-заходні ўмераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра: мінімальная ноччу +10 .. +17°С; максімальная днём +23 .. +28°С, па поўдні краіныі паветра прагрэецца да +30°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?