Пасля летняга перапынку ў Мінск вярнуўся вялікі хакей — 16 жніўня на «Мінск-Арэне» стартаваў міжнародны турнір памяці Руслана Салея.

У першым матчы сустрэліся маскоўскі «Спартак» і чэмпіён Беларусі гродзенскі «Нёман». Расіяне дамінавалі на пляцоўцы, закінуўшы сапернікам сем сухіх шайб — 7:0.

У 19.00 пачнецца матч «Дынама-Мінск» — «Амур» (Хабараўск, РФ).

У суботу адбудуцца матчы «Нёман» — «Амур» (13.00) і «Дынама-Мінск» — «Спартак» (17.00). У нядзелю турнір завершаць сустрэчы «Спартак» — «Амур» (13.00) і «Дынама-Мінск» — «Нёман» (17.00).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?